Гродзенскія ўлады баяцца межрэлігійных канфліктаў

2008 2008-02-07T19:00:16+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

На працягу мінулага года на Гродзеншчыне была зарэгістравана толькі адна рэлігійная суполка-евангелістычных хрысціян баптыстаў у Наваградку. Астатнія, якіх па адзнаках незалежных экспертаў некалькі дзесяткаў , па тых ці іншых абставінах атрымалі адмовы.

Гродзенская вобласць – адзіная ў краіне, дзе колькасць рэлігійных суполак на працягу доўгага часу амаль не павялічваецца. У той час, як у 2006-2007 гадах на Беларусі зарэгістравана 117 суполак розных рэлігійных канфесій, на Гродзеншчыне – толькі 5. Адметная стабільнасць, на думку юрыста і праваабаронцы Дзіны Шаўцовай, мае свае вытокі і палягае перш за ўсё на нежаданні ўладаў прызнаваць правы вернікаў.

Прадстаўнікі ўлады тлумачаць адмовы ў рэгістрацыі тым, што рост колькасці рэлігійных суполак на Гродзеншчыне можа прывесці да актывізацыі дзейнасці сектанцкіх груповак і распальвання межрэлігійных канфліктаў. А па словах начальніка аддзела па справах рэлігій і нацыянальнасцей аблвыканкама Ігара Папова усходнія вобласці краіны гістарычна больш секулярызаваныя, таму там і назіраецца істотнае павялічэнне рэлігійных суполак. Аднак, такое меркаванне не датычыць прадстаўнікоў нетрадыцыйных веравызнанняў, якія на Гарадзеншчыне амаль не маюць шансаў на легальную дзейнасць.

На дадзены момант у Гродзенскай вобласці афіцыйна дзейнічае 477 рэлігійных арганізацый 17-ці канфесій. З 452 зарэгістраваных суполак - 184 праваслаўныя, 170 каталіцкія, 2 грэка-каталіцкія, 8 мусульманскіх, 3 іудзейскія, 83 пратэстанцкія і 1 свядомасці Крышны. Рэлігійную дзейнасць ажыццяўляюць больш за 460 святароў.
 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international