Савет Еўропы асудзіў пакаранне смерцю лідэраў гомельскай злачыннай групоўкі

2008 2008-02-07T18:42:17+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Генеральны сакратар Савета Еўропы Тэры Дэвіс выступіў з асуджэннем новых фактаў прымянення ў Беларусі пакарання смерцю ў якасці вышэйшай меры. Такая рэакцыя СЕ з'явілася пасля прывядзення ў выкананне смяротнага прыгавору ў дачыненні да трох лідэраў гомельскай злачыннай групоўкі — Сяргея Марозава, Валерыя Гарбатага і Ігара Данчанкі, паведамляе прэс-служба Савета Еўропы.

- Мяне засмучае ўпартасць, з якой беларускія ўлады хочуць утрымаць сваю краіну ў баку ад астатняй Еўропы. Пакаранне смерцю трох чалавек стала чарговым праяўленнем непавагі, якую ўрад Беларусі адкрыта дэманструе ў адносінах да чалавечых каштоўнасцей і дасягненняў, што аб'ядноўваюць усе еўрапейскія краіны, — заявіў Т.Дэвіс.

- Беларусь, канешне, не з'яўляецца членам Савета Еўропы, які адмяніў пакаранне смерцю на падставе Пратакола № 6 Еўрапейскай канвенцыі аб правах чалавека, але яна ўваходзіць у склад Арганізацыі Аб'яднаных Нацый. Аднак пакаранне смерцю Сяргея Марозава, Валерыя Гарбатага і Ігара Данчанкі — гэта яўнае грэбаванне нядаўняй рэзалюцыяй Генеральнай асамблеі Арганізацыі Аб'яднаных Нацый, якая заклікае да глабальнага мараторыю на пакаранне смерцю, — зазначыў генеральны сакратар.

Нагадаем, групоўка пад кіраўніцтвам Сяргея Марозава дзейнічала ў Гомельскай вобласці ў 1994—2004 гадах. Першы прыгавор па справе гэтай злачыннай арганізацыі Вярхоўны суд вынес 1 снежня 2006 года. Члены банды былі прыгавораны да розных тэрмінаў зняволення — ад 20 гадоў пазбаўлення да двух гадоў абмежавання волі. Усяго па справе гэтай злачыннай арганізацыі праходзіла 46 чалавек. Ім інкрымінавалася ўчыненне больш чым 100 злачынстваў, у тым ліку 19 забойстваў, захоп заложнікаў, 10 злачынстваў у сферы незаконнага абароту зброі. Разам з прафесійнымі злачынцамі на лаве падсудных апынуліся пяць супрацоўнікаў міліцыі. Выяўлены сувязі групоўкі сярод кіраўніцтва органаў урады і кіравання Гомельскага аблвыканкама. Былога начальніка ўпраўлення крымінальнага вышуку Гомельскага УУС палкоўніка міліцыі Мікалая Лосева суд прыгаварыў да 18 гадоў пазбаўлення волі. У міжнародным вышуку знаходзіцца былы пракурор аддзела па нагляду за выкананнем заканадаўства ў сферы барацьбы з аргзлачыннасцю і карупцыяй Гомельскай вобласці.

Цяпер суд Чыгуначнага раёна Гомеля прыняў да вытворчасці крымінальныя справы ў дачыненні да яшчэ шасці членаў "банды Марозава". Сведкамі па крымінальнай справе праходзяць каля 130 чалавек. Падазроным інкрымінуецца ўчыненне крадзяжоў, разбояў, рабаванняў. //БелаПАН

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international