Фотарэпартаж вызваленьня Артура Фінькевіча

2008 2008-02-06T16:13:05+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/dsc04258-syd.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Будынак Магілёўскага абласнога суду

Будынак Магілёўскага абласнога суду

5 лютага ў Магілёўскім абласным судзе адбыўся разгляд касацыйнай скаргі палітвязьня Артура Фінькевіча. На судовае паседжаньне прыйшлі магілёўскія прадстаўнікі грамадзкасьці, з Менску прыехалі падтрымаць зьняволенага моладзевага лідэра палітыкі і паплечнікі, сярод якіх былі Зьміцер Федарук, Наста Палажанка, Людвіся Атакулава, Уладзімір Сяргееў, Мікола Сяргеенка, нядаўна вызвалены Зьміцер Дашкевіч, Павал Севярынец, Алесь Міхалевіч, Эніра Браніцкая, Вячаслаў Сіўчык, Аляксандр Макаеў, а таксама прадстаўнік амерыканскай амбасады і праваабаронцы.

Калегія Магілёўскага абласнога суду пад старшынствам судзьдзі Ігара Прошкі нечакана для многіх пастанавіла зьмяніць вынесены Артуру Фінькевічу прысуд раённага суду ад 20 сьнежня і вызначыла пакараньне, якое актывіст “Маладога Фронту” ужо адседзеў на гэты момант. Такім чынам, праз некалькі гадзінаў палітвязень апынуўся на волі. Усе чакалі ягонага вызваленьня каля сьледчай турмы № 4. 

Адвакатка адразу наведала Артура Фінькевіча і паведаміла яму навіну. Артур падзякаваў усім за падтрымку.

невядомыя ў цывільным на судовым паседжаньні (першы шэраг)
Маці Артура Фінькевіча на судзе
Каля суду пасьля абвяшчэньня прысуду
Каля суду пасьля абвяшчэньня прысуду
Праваабаронцы
У чаканьні Артура каля турмы
Вызваленьне Артура Фінькевіча
Артур Фінькевіч з адвакаткай

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international