viasna on patreon

Зачыненую ўладамі мастацкую выставу, прысьвечаную Васілю Быкаву, пакажуць у Мінску, Празе, а пасьля павязуць у Германію

2005 2005-01-24T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пра гэта Праваабарончаму цэнтру «Вясна» паведаміў мастак Алесь Пушкін, аўтар «Партрэта Васіля Быкава», які быў забаронены цэнзурай і стаў прычынай закрыцьця ў Віцебску выставы «Доўгая дарога дамоў».

«У лютым выстава разьмесьціцца ў дольная зале касьцёла Сымона і Алены ў Мінску, -- паведамў мастак Алесь Пушкін, -- пасьля выставу павязуць у Прагу і ў Германію. -- Я намаляваў тое, пра што Быкаў папярэджвааў у сваіх апошніх творах – «прыпавесьцях». Гэта калгасны фашызм. Амапаўцы зьбіваюць дубінкамі дойны стататак. Гэта статак дойны, які і поіць і корміць гэтую ўладу. А яны нацкавалі на статак АМАПаўцаў і гоняць у вароты калгаснай фермы пад зялёна-чырвоным сьцягам. А імя гэтай фермы і ёсьц нашая Рэспубліка Беларусь. А сярод дойнага статку дзе-нідзе рэдкія анёлы з бело-чырвона-белымі сьцяжкамі. Жанчына з дзіцёнкам уцякае да лесу. І на фоне гэтага жахлівага відовішча сам Васіль Быкаў. Ён адвярнуўся і ў роспачы сыходзіць. Гэта вобраз калгаснага фашызму. І як толькі мастацвазнаўцы ў цывільным разгледзелі гэты вобраз? А заўважылі не адразу. Спачатку нармальна адчынілі выставу, папляскалі ў далоні. Тры дні прайшло – разгледзелі».

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства