Беларускі ПЭН-цэнтр патрабуе перагляду справы і вызваленьня Аляксандра Зьдзьвіжкова

2008 2008-02-04T18:17:06+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Заява Рады Беларускага ПЭН-цэнтру 

Намесьнік рэдактара беларускай недзяржаўнай газэты «Згода» Аляксандар Зьдзьвіжкоў атрымаў тры гады зьняволеньня ў калёніі узмоцненага рэжыму за перадрук дацкіх карыкатураў на прарока Мухамэда. Ён быў прызнаны вінаватым у парушэньні артыкулу 130 ч 2. КК «Распальваньне рэлігійнай варажнечы». 

Крымінальная справа супраць Зьдзьвіжкова і газэты «Згода» была заведзеная ў 2006 годзе, напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі, за зьмяшчэньне ў выданьні карыкатураў на прарока Мухамэда, якія раней былі надрукаваныя ў дацкай газэце Jyllands-Posten. «Згоду» тады зачынілі, а скончыць справу супраць Зьдзьвіжкова не змаглі, бо той на пэўным этапе сьледзтва зьнік. Суд тады пастанавіў прыпыніць сьледзтва праз адсутнасьць галоўнага абвінавачанага. 

Арыштавалі А. Зьдзьвіжкова 18 лістапада 2007 г., калі ён прыехаў у Барысаў, каб наведаць магілу бацькі. З таго часу журналіст знаходзіўся пад вартай у сьледчым ізалятары КДБ, дзе яму не дазвалялі сустрэцца з адвакаткай. Судовы працэс праходзіў пры зачыненых дзьвярах. Толькі выніковую частку прысуду судзьдзя Руслан Аніскевіч агучваў публічна 18 студзеня 2007. 

Беларускі ПЭН-цэнтар лічыць гэты прысуд беспрэцэдэнтным, палітычна матываваным і абсалютна неадэкватным рэакцыі міжнароднай супольнасьці на перадрук згаданых карыкатур – у тым ліку ў шэрагу ісламскіх краінаў. Беларускі ПЭН-цэнтр патрабуе перагляду справы і вызваленьня А.Зьдзьвіжкова. Зьвяртаемся з заклікам падтрымаць нашыя патрабаваньні, выкладзеныя ў заяве і выступіць у абарону журналіста А.Зьдзьвіжкова.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international