Суд адхіліў скаргу аб адмове ў правядзеньні мірных сходаў

2008 2008-02-04T18:11:23+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Больш за гадзіну цягнуўся судовы працэс 1 лютага ў судзе Баранавіцкага раёна і г. Баранавічы, на якім юрыст Карней Пятровіч аргументавана даказваў суду незаконнасць забароны Баранавіцкім гарвыканкамам пікета жыхароў горада ў дазволеным уладамі месцы ў “маладым” парку.

Рэалізуючы свае канстытуцыйныя правы на свабоду масавых мерапрыемстваў, гарантаваныя арт. 35 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, грамадзяне горада Баранавічы – Карней Пятровіч, Віктар Сырыца, Сяргей Гоўша і Віктар Мезяк падалі напрыканцы 2007 г. заяўку ў гарвыканкам на правядзенне пікета, які планаваўся на 10 снежня і быў прымеркаваны якраз да 60-й гадавіны прыняцця Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека. Аднак гарвыканкам не дазволіў яго правядзенне, як не дазваляе праводзіць і ўсе іншыя масавыя мерапрыемствы ў апошнія 1,5 – 2 гады.  

У чарговы раз, не пагадзіўшыся з такім рашэннем гарвыканкама, Карней Пятровіч падаў скаргу ў суд, якую разглядаў суддзя Макадай.  І ў чарговы раз суд адхіліў довады заяўніка і прыняў бок улады. Нашыя правы застаюцца толькі на паперы...

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international