Беларускія ўлады дэпартуюць чэскага дыпламата

2005 2005-01-22T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Прэсавая служба МЗС Беларусі паведаміла пра дэпартацыю з тэрыторыі краіны чэскага дыплямата Паўла Кржываглавага.

З нагоды інцыдэнту з затрыманьнем чэскага дыплямата 21 студзеня ў МЗС Беларусі быў выкліканы часовы павераны ў справах Чэхіі ў Рэспубліцы Беларусь Уладзімер Лукашцік. Яму была перададзеная нота з абвяшчэньнем аташэ чэскай амбасады Паўла Кржываглавага пэрсонай нон грата. Паводле МЗС Беларусі, гэтае рашэньне прынятае ў сувязі з даказанымі фактамі парушэньня чэскім дыпляматам беларускага заканадаўства.

Цягам 24 гадзінаў спадар Кржываглавы мае пакінуць Беларусь.

20 студзеня, паводле прэсавай службы МУС Беларусі, чэскі дыплямат быў затрыманы міліцыяй у рэстарацыі ў цэнтры Менску зь непаўналетнім менчуком 1988 году нараджэньня. Спадар Кржываглавы нібыта расьпіваў зь ім сьпіртовыя напоі. Аднак бармэн рэстарацыі “Печкі-Лавачкі” з гэтай нагоды заявіў, што яны ніколі не падаюць сьпіртовых напояў непаўналетнім. У амбасадзе Чэхіі ад камэнтароў з нагоды інцыдэнту адмовіліся.

Адносіны паміж беларускімі й чэскімі ўладамі застаюцца напружанымі з 2002 году, калі Чэхія адмовілася даць візу Аляксандру Лукашэнку на саміт НАТО ў Прагу. Тады з Прагі быў адкліканы беларускі амбасадар, і дагэтуль беларускае прадстаўніцтва ў Празе ўзначальвае часова павераны ў справах, паведаміла Радыё Свабода.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international