Дзеяньні міліцыянтаў зноў прызнаныя правамоцнымі

2008 2008-02-04T16:52:33+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Начальнік РАУС Кастрычніцкага раёна Віцебска даў адказ на калектыўную скаргу грамадзян на гвалтоўнае затрыманне актывіста Руху Сяргея Парсюкевіча. 

“...Парсюкевич С.Е явился в ОВД лично, а не в сопрвождении сотрудников милиции. Действия сотрудников ОВД администрации Октябрьского района г. Витебска соответствовали Закону “Об органах внутренних дел” Республики Беларусь”, – лічыць начальнік РАУС Кастрычніцкага раёна г. Віцебска падпалкоўнік міліцыі А.Г. Пракаповіч. 

Нагадаем, 13 студзеня актывіст “Руху “За Свабоду”, старшыня Савета прадпрымальнікаў Смаленскага рынку Сяргей Парсюкевіч быў гвалтоўна затрыманы супрацоўнікамі  Кастрычніцкага РАУСа Віцебска і этапаваны ў сталіцу за ўдзел у мінскай акцыі пратэсту прадпрымальнікаў 10 студзеня. У той жа дзень была пададзена калектыўная скарга ў РАУС сведкамі затрымання, у якой прадпрымальнікі, сябры Руху і журналісты выказвалі абурэнне дзеямі міліцыі. 

Сяргея затрымалі у працоўны час на ягоным гандлёвым месцы на рынку і адразу даставілі ў РАУС. Чалавеку нават не далі магчымасці адпачыць, памыцца, павячэраць. Адразу кінулі ў машыну, якая павінна была адвезці яго ў Менск.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international