Працягваецца ціск на маладафронтаўку Алену Макарэвіч

2008 2008-02-04T16:25:37+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Тыдзень назад актывістку менскага Маладога Фронту Алену Макарэвіч выклікалі на размову ў КДБ, дзе прапаноўвалі спыніць грамадзка-палітычную дзейнасьць, а таксама пагражалі ўзбуджэньнем супраць яе крымінальнай справы. Гэты перасьлед працягваецца.

Пасьля мітынгаў прадпрымальнкаў 10 і 21 студзеня, у якіх 17-гадовая Алена Макарэвіч прымала актыўны ўдзел, яе маці пад пагрозаю зваленьня з працы выклікалі ў аддзел КДБ Фрунзенскага раёну, дзе прапанавалі падпісаць заяву аб тым, што Алёна больш ня будзе займацца грамадзка-палітычнай дзейнасьцю, ад чаго яна, безумоўна, адмовілася. Высьвятлілася, што супрацоўнікі КДБ пагражалі маці завесьці крымінальную справу па артыкуле 193’1 – “удзел у незарэгістраванай арганізацыі” на яе дачку. Алена распавяла, што яе маці было паказана некалькі дыяфільмаў, зьнятых на Эўрапейскім маршы і апошніх мітынгах прадпрымальнікаў, дзе фігуравала адна Алена. Супрацоўнікі КДБ патлумачылі жанчыне, што загад завесьці “крыміналку “ на маладафронтаўку прыйшоў да іх адразу пасьля Эўрапейскага маршу, але пазьней гэтую справу было вырашана прыпыніць. Калі Алена і надалей будзе актыўна удзельнічаць у акцыях пратэсту, крымінальная справа будзе адноўлена.

Як даведалася Алена, дырэктар школы, дзе навучаеца дзяўчына, быў таксама выкліканы ў КДБ і Міністэрства адукацыі ў камісію па справах непаўнагадовых.Нагадаем, увосені, адразу пасьля Эўрапейскага маршу з Міністэрства адукацыі прыйшла пастанова аб выключэньні Алена Макарэвіч са школы. Пад ціскам грамадзкасьці дырэктар Грыб Васіль Васільевіч быў вымушаны скасаваць загад. Некалькі дзён назад сытуацыя паўтарылася. На школьным савеце прафіляктыкі ў чарговы раз спадар Грыб пагражаў Алене й яе маці адлічэньнем дзяўчыны са школы. Акрамя гэтага, дырэктар дэтальна распытваў маладафронтаўку пра пратэстанцкую царкву, верніцай якой з’яўляецца Алена. “Калі я адмовілася даваць тлумачэньні наконт маіх рэлігійных поглядаў і царквы, якую я наведваю, дырэктар нашай школы пачаў крычаць на мяне, заявіў, што пратэстанцкая царква – гэта сэкта, якая дурыць нам галовы, ашуквае людзей, - кажа Алена Макарэвіч, - я, безумоўна, такой абразы не пацярпела і выйшла з кабінэту”.

Хрысьціянін-эвангеліст Зьміцер Хведарук упэўнены, што ў сучаснай Беларусі толькі праўдзівая вера можа супрацьстаяць таталітарнаму рэжыму:” У краіне, якая прапаведуе “праваслаўны атэізм”, дзе робіцца ўсё, каб зьнішчыць існасьць чалавека, прынізіць, заняволіць яго, праяўленьне моцнай хрысьціянскай веры несумнеўна сутыкаецца з рэжымым, рэжымам антынароднм і антыхрысьціянскім. Улада адчувае, што непахісная вера і сіла духу перамагае яе. Прыклад з маладафронтаўкаю Аленаю Макарэвіч зьяўляецца чарговым зьвяном у перасьледзе пратэстанцкіх вернікаў, якія ўяўляюць сур’ёзную небясьпеку для сучаснага рэжыму”.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international