Журналіст-«прагульшчык» шукае праўды ў судзе

2008 2008-02-04T16:14:08+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

У аўторак былы шэф-рэдактар штотыднёвай газеты «Падаткавы кур’ер прадпрымальніка», вядомы журналіст і экс-рэдактар «Советской Белоруссии» Ігар Асінскі збіраецца падаць у суд на кіраўніцтва газеты за неабгрунтаванае, на яго думку, звальненне.

Нагадаем, афіцыйнае тлумачэнне звальнення Ігара Асінскага — прагул. Сам журналіст упэўнены — гэта помста за крытыку Міністэрства па падатках і зборах.

Як паведаміў журналіст, пасля звальнення ён меў размову з генеральным дырэктарам унітарнага прадпрыемства «Светач» Віталём Вірчаком, якое з’яўляецца выдаўцом газеты.

— Ён прапанаваў мне напісаць заяву аб звальненні «па згодзе бакоў», бо, маўляў, тады яны згодныя змяніць запіс у працоўнай кніжцы. Я сказаў, што запіс гэты мяне не турбуе. Мяне цікавіць адмена загада аб звальненні як незаконнага і цынічнага.

На думку Асінскага, гэтую справу ў судзе ён мае ўсе шанцы выйграць.
— Усё зроблена настолькі юрыдычна непісьменна. Праца журналіста не мае на ўвазе сядзенне за сталом. Гэта па-першае. А па-другое, ёсць масса працэдурных парушэнняў. Я ўпэўнены, і дасведчаныя юрысты згодныя, што гэтую справу я, безумоўна, выйграю і буду адноўлены на працы.

А пакуль журналіст збіраецца адстойваць праўду ў судзе, паводле Асінскага, супрацоўнікі газеты, як і раней, па некалькі дзён не з’яўляюцца ў рэдакцыі. І ніхто іх за прагул не звальняе.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international