У Бабруйску для сустрэчы з Мілінкевічам памяшканьняў няма

2008 2008-02-04T12:16:33+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Бабруйскія актывісты “Руху “За свабоду” атрымалі адказ з гарвыканкама наконт прадастаўленьня памяшканьня для правядзеньня сустрэчы з лідэрам Руху “За Свабоду” Аляксандрам Мілінкевічам. Мерапрыемства было запланаванае на 9 лютага.

У лісьце, падпісаным першым намеснікам Бабруйскага гарвыканкама М. Кавалевічам, паведамляецца аб адмове прадставіць памяшканьне для сустрэчы з Мілінкевічам у Доме мастацтваў на падставе таго, што у гэты дзень, у суботу,   тут запланавана іншае мерапрыемства.

Мясцовыя праваабаронцы лічаць гэты адказ адпіскай, а  рашэньне ўладаў палітычна матываваным, паколькі ў Доме мастацтваў – некалькі памяшканьняў, якія прыдатныя для правядзеньня сустрэчы з дэмакратычным лідэрам.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international