"Прессбол Плюс" абскарджвае папярэджанне Міністэрства інфармацыі

2005 2005-01-20T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

19 студзеня 2005 года УП "Прессбол плюс", якое ёсць заснавальнікам газеты "Прессбол", накіравала ў Вышэйшы гаспадарчы суд Беларусі зыскавую заяву, у якой просіць прызнаць несапраўдным папярэджанне Міністэрства інфармацыі.
Папярэджанне было вынесенае 5 студзеня за парушэнне артыкула 5 Закона "Аб друку і іншых сродках масавай інфармацыі" - выданне звінавацілі за абнародаванне незавершаных у вытворчасці матэрыялаў судовай справы без пісьмовага дазволу адказнай асобы. Міністэрства інфармацыі палічыла, што пад гэтае азначэнне патрапляе публікацыя ў нумары за 21 снежня 2004 году зыскавай заявы міністра фінансаў і кіраўніка Беларускай асацыяцыі гімнастыкі Мікалая Корбута. На той час у судзе Цэнтральнага раёну г.Мінска разглядаўся зыск М.Корбута да рэдакцыі газеты "Прессбол", рэдактара выдання У.Беражкова і журналіста С.Вярсоцкага.
Памянёнае папярэджанне - другое па ліку напрацягу года: першае вынесенае 8 красавіка 2004 г. Яно было атрыманае за праект "Саша и Сирожа", у якім, на думку рэгіструючага органа, была "выкарыстана вульгарная і табуіраваная лексіка, скажоныя агульнапрынятыя нормы рускай мовы", што з'яўляецца "замахам на маральнасць грамадзян". Папярэджанне рэдакцыя не аспрэчвала, а праект "Саша и Сирожа" з таго часу ў газеце не з'яўляўся. (БАЖ)

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international