Судовы працэс над актывістам “БХД” Канстанцінам Жукоўскім перанесены на сярэдзіну лютага

2008 2008-02-01T13:47:57+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

 З-за хваробы суд быў перанесены на панядзелак, але Жукоўскі запатрабаваў весьці судовае паседжаньне на беларускай мове. Судзьдзя Марына Дамненка паведаміла, што задавальняе хадайніцтва абвінавачанага й судовы працэс будзе весьціся па-беларуску. Новае пасяджэньне было прызначана на сераду. Аднак у гэта дзень суддзя прыняла рашэньне перанесьці разгляд справы на сярэдзіну лютага.

Нагадаем, напрыканцы мінулага году дэмакрат Канстанцін Жукоўскі быў абвінавачаны ва ўтойваньні ад дэклараваньня, атрыманага з-за мяжы – 2 тысяч даляраў, што падарылі Канстанціну на вясельле родзічы. Канстанцін Жукоўскі лічыць гэтую справу палітычным ціскам. Менавіта спадар Канстанцін у мінулым годзе выявіў масавае захаваньне беларусаў, расстраляных у годы сталінскага рэжыму – Гомельскія Курапаты. Беларускія ўлады так і не прызналі гэты факт.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international