Новы старшыня БСДП (НГ) Анатоль Ляўковіч атрымаў вымову на месцы сваёй працы. Ён не выключае, што неўзабаве справа можа дайсьці да ягонага звальненьня

2005 2005-01-20T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Анатоль Ляўковіч, абраны на апошнім зьездзе Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі “Народная грамада” старшынём гэтай арганізацыі, атрымаў вымову на месцы сваёй працы. Спадар Ляўковіч не выключае, што неўзабаве справа можа дайсьці да ягонага звальненьня.

Вымову Анатолю Ляўковічу, які працуе дацэнтам катэдры філязофіі Берасьцейскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, абвясьціў рэктар гэтай навучальнай установы Мечыслаў Часноўскі. Нагодай нібыта стаўся той факт, што спадар Ляўковіч не зрабіў ніякіх высноваў зь мінулагодняй атэстацыі, якая адбывалася ва ўнівэрсытэце. Ужо тады кіраўніцтва навучальнай установы шукала прычыны, каб пазбавіцца ад выкладчыка, які працуе тут больш за 25 гадоў.

Новаабраны лідэр “Народнай грамады” лічыць, што вынесеная вымова не зьвязаная непасрэдна зь ягонай працай ва ўнівэрсытэце і можа сьведчыць пра пачатак перасьледу паводле іншых матываў.

(Ляўковіч: ) “Безумоўна, гэта вымова за маю палітычную дзейнасьць. Цяпер працягнецца ціск з тым, каб мяне звольніць з працы. Ведаеце, гэта ўжо ня нейкае выключэньне. У нашым грамадзтве гэта ўжо становіцца зьявай. І імя гэтай зьяве — забарона на прафэсію”.

Спадар Ляўковіч нагадаў, што цягам апошніх гадоў працу ў Берасьцейскім дзяржаўным унівэрсытэце ўжо страцілі выкладчыкі, якія належаць да апазыцыйных партыяў (такіх, як “Народная грамада”, БНФ ці Партыя камуністаў беларуская).

Радыё Свабода

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international