Шэф-рэдактар «Новага часу»: «Не абскарджваць – значыць пагадзіцца…»

2008 2008-01-31T16:28:08+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Разгляд касацыйнай скаргі выдаўцоў газеты «Новы час» на рашэнне суда першай інстанцыі па зыску Мікалая Чаргінца прызначаны на 11 лютага. Калегія Мінскага гарадскога суда пачне разглядаць яе ў 15.00, — паведаміў прэс-службе ГА «БАЖ» шэф-рэдактар «Новага часу» Аляксей Кароль.

«Досвед папярэдніх слуханняў па зыску Чаргінца аптымізму нам не дадае. Таму мы ў чарговым нумары «Новага часу», які выйдзе 1 лютага, апублікуем зварот да чытачоў з просьбай аказаць нам матэрыяльную дапамогу… Але мы лічым неабходным прайсці працэдуру абскарджання, бо не скардзіцца — значыць пагадзіцца…», — падкрэслівае Аляксей Кароль.

20 снежня суд Першамайскага раёна Мінска пастанавіў спагнаць 50 мільёнаў рублёў з выдаўца «Новага часу» (прыватнага выдавецкага прадпрыемства «Час навінаў») і 1 млн. — з журналіста Аляксандра Тамковіча на карысць старшыні камісіі Савета Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Мікалая Чаргінца.

Нагодай для зыску быў артыкул А. Тамковіча «Генерал-сенатар Мікалай Чаргінец», які з’явіўся ў газеце 24 верасня 2007 г. (№ 25). Зыскоўцу пакрыўдзілі крытычныя заўвагі пра яго як палітыка і пісьменніка.

Суддзя Алена Ананіч прызнала не адпаведнымі рэчаіснасці і зневажальнымі ўсе вытрымкі з артыкулу А. Тамковіча, да якіх выстаўляў прэтэнзіі зыскоўца. Акрамя гэтага, суд абавязаў адказчыкаў абвергнуць распаўсюджаныя ў артыкуле звесткі, прынесці М. Чаргінцу прабачэнні (чаго ў зыскавых патрабаваннях нават не было) і пакрыць усе судовыя выдаткі.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international