У Салігорску затрымалі моладзь

2008 2008-01-31T09:22:55+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Больш як 50 чалавек сталі ў ланцуг і запалілі зьнічкі ў знак салідарнасьці з салігорскімі прадпрымальнікамі Аляксандрам Цацорам і Ларысай Насановіч, арыштаванымі на 15 сутак. Міліцыянты фатаграфавалі , здымалі на відэа. Падтрымаць прадпрымальнікаў прыйшлі і салігорская моладзь. Прадпрымальнікаў не чапалі, а шасьцёх маладзёнаў напрыканцы акцыі затрымалі і даставілі ў РАУС. Затрыманымі апынуліся непаўнагадовыя браты Шылы, Астапеня Рыгор, Самойлава Хрысьціна, Тычына Андрусь і Цікач Марына.
Каля міліцэйскага пастарунку быў затрыманы Валабуеў Аляксей, які прыехаў падтрымаць маладзёнаў. Зрабіўшы некалькі фотаздымкаў затрыманых, яго цалкам беспадстаўна даставілі ў РАУС. Але неўзабаве, выдаліўшы фотаздымкі, адпусьцілі.

Як паведаміў Іван Шыла, на ўсіх затрыманых маладафронтаўцаў склалі адміністрацыйныя пратаколы за удзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international