Галоўныя навіны
29.08.2008
Паведамленне для журналістаў
23.08.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні
19.08.2008
Фармаванне ўчастковых выбарчых камісій
18.08.2008
Паведамленне для журналістаў
16.08.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні
08.08.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні
06.08.2008
“Адной дэкларацыі мала”
05.08.2008
Праваабаронцаў у Беларусі цкуюць як дысыдэнтаў у СССР
01.08.2008
5 жніўня адбудзецца прэзентацыя рускай версіі справаздачы Абсерваторыі па абароне правоў праваабаронцаў
22.07.2008
Аналіз фармаваньня акруговых камісіяў
15.07.2008
Праваабаронцы за свабодныя выбары: практыка фармаваньня акруговых выбарчых камісіяў засталася нязьменнай (абнаўлена табліца)
11.07.2008
Маніторынг выбарчай кампаніі: заклапочанасьць выклікае агульная грамадска-палітычная атмасфера


Раённая вертыкаль пачала "рэдагаваць" інтэрнэт

30.01.2008. Тэгі: інтэрнет, свабода слова.
Крыніца: BulletinOnline.

Пасля таго, як светлагорскі прадпрымальнік Анатоль Змітровіч адсядзеў за кратамі, яго вырашылі "прыбраць" і віртуальна.

Анатоль Змітровіч, старшыня Каардынацыйнай рады індывідуальных прадпрымальнікаў Беларусі, быў арыштаваны за ўдзел у несанкцыянаваным мітынгу, які праводзіўся ў Менску 10 снежня 2007 г. Арышт супаў з днём 21 студзеня, калі ён збіраўся ехаць у Менск на чарговую акцыю пратэсту.

23 студзеня, калі А. Змітровіча выпусцілі з-за кратаў, у Светлагорску выйшаў чарговы нумар мясцовай газеты "Ранак-плюс". Там на другой старонцы апублікаваны артыкул Аляксандра Сівака "Асуджаны за ўдзел у мітынгу". У артыкуле распавядаецца пра тое, як праходзіў працэс над Змітровічам у судзе Светлагорскага раёна.

"Усе нашы звароты і тлумачэнні аб тым, што людзі, а найбольшая частка з іх – гэта жанчыны з дзецьмі, проста апынуцца на вуліцы, засталіся не пачутымі", – прыводзіць газета словы з выступу А. Змітровіча на судзе. Ён казаў пра змушанае звальненне індывідуальнымі прадпрымальнікамі сваіх работнікаў.

Артыкул быў размешчаны і на інтэрнет-сайце газеты. Там жа і фотаздымак, на якім бачна, як людзі прышлі да суда на саладарнасць са Змітровічам. Але пратрымаўся артыкул на сайце толькі два дні, пасля чаго яго прыбралі. Заснавальнікам "Ранку-плюс" з'яўляецца аднайменнае прыватная структура. Гэта значыць, газета не падведамасная раённаму выканаўчаму камітэту. Тым не меньш, мясцовая ўлада імкнецца жорстка кантраляваць выданне (намеснік старшыні выканкама па ідэалогіі –  Сяргей Меркулаў). Зараз артыкул, які зняты з сайта "Ранка", у Інтэрнеце можна прачытаць на старонцы.

Канфіскоўваць газету з бібліятэчных фондаў ці зафарбоўваць у ёй артыкул, як гэта рабілася ў часы сталінскіх рэпрэсій, у Светлагорску пакуль не дадумаліся.

У 2004 годзе ў выніку дзеянняў кіраўніцтва райвыканкама выданне незалежнай газеты "Рэгіён-весткі" спынілася, а яе рэдактар Мікалай Паседзька быў вымушаны эміграваць з краіны.

Дадаць камэнтар

Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары

Камэнтары

Камэнтароў да гэтага артыкулу няма

rating all.by Яндекс цитирования