За ўдзел у акцыі прадпрымальнікаў можа быць прыцягнутыя да адказнасці да 50 чалавек

2008 2008-01-30T17:10:30+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

За ўдзел у несанкцыянаванай вулічнай акцыі, якая прайшла ў Мінску 10 студзеня, можа быць прыцягнутыя да адказнасці да 50 чалавек, паведаміў журналістам у Мінску міністр унутраных спраў Уладзімір Навумаў.

Разам з тым міністр дадаў, што "міліцыя будзе даваць прынцыповую ацэнку дзеянням удзельнікаў гэтай акцыі, але з улікам узросту можа быць зменшаная іх адказнасць".

Ён таксама дадаў, што "у асноўным гэта былі маладыя людзі". Па словах У.Навумава, раследаванне дадзенай крымінальнай справы ідзе паспяхова.

- У следства няма праблем з яго раследаваннем, на вуліцах Мінска шмат відэакамер, якія зафіксавалі дзеянні ўдзельнікаў несанкцыянаванага мітынгу, - дадаў міністр.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international