Палата прадстаўнікоў адхіліла прапанову дэпутата Фролова, што тычылася адмены шэрагу артыкулаў Крымінальнага кодэксу, якія прадугледжваюць адказнасьць за публічную зьнявагу і паклёп на прэзыдэнта. За адхіленьне прапановы прагаласавала 65 дэпутатаў, падтрымалі праект закону толькі 13 парлямэнтароў. (RR)

2002 2002-11-25T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Нагадаем, у Крымінальным кодэксе Рэспублікі Беларусь, прынятым у 1999 годзе, ёсьць цэлы разьдзел, які называецца "Злачынствы супраць парадку кіраваньня". Артыкул 367 - паклёп у дачыненьні прэзыдэнта, караецца абмежаваньнем волі на тэрмін да пяці гадоў альбо пазбаўленьнем волі на той жа тэрмін. Артыкул 368 - зьнявага прэзыдэнта, пакараньне - штраф, выпраўленчыя працы, абмежаваньне волі тэрмінам да трох гадоў альбо зьняволеньне на той жа тэрмін. Ёсьць яшчэ і артыкул 369 - зьнявага прадстаўніка ўлады, 366 - гвалт альбо пазгроза ў дачыненьні асобы, якая выконвае службовыя абавязкі. І па гэтых артыкулах у Беларусі ўжо адбыліся гучныя судовыя працэсы. Так, летась, напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў ў Горадні была ўзбуджаная крымінальныя справа супраць рэдактара газэты "Пагоня" Міколы Маркевіча і журналіста Паўла Мажэйкі, у Менску - супраць рэдактара газэты "Рабочы" Віктара Івашкевіча. І хоць газэты не пабачылі сьвет (наклад "Рабочага" быў каніскаваны ў друкарні Мэджык", "Пагоня" наагул не была надрукаваная, вельмі кароткі час была ў Інтэрнэце), журналісты асуджаныя і прыгавораныя да розных тэрмінаў абмежаваньня волі. Тут варта адзначыць вынаходніцтва беларускай судовай сыстэмы. Чытачы газэтаў не бачылі, таму публічая зьнявага і паклёп, як кажуць, шытыя белымі ніткамі. Да журналістаў прымянілі яшчэ артыкул 14 Крымінальнага кодэксу - замах на злачынства. І хоць словазлучэньні "замах на паклёп" ці "замах на зьнявагу" гучаць па меншай меры абсурдна, журналістаў пакаралі абмежаваньнем волі.
Беларуская асацыяцыя журналістаў пасьля гучных судовых працэсаў у Горадні і Менску распачала кампанію па збору подпісаў за адмену гэтых артыкулаў Крымінальнага кодэксу. Лісты з 7000 подпісамі перададзеныя ў беларускі парлямэнт.
У Палаце прадстаўнікоў прапанову па адмене артыкулаў Крымінальнага Кодэксу зрабіў Валерый Фралоў. Ён падкрэсьліў, што адмена артыкулаў Крымінальнага кодэксу прадыктаваная найперш неабходнасьцю прывядзеньня заканадаўства ў адпаведнасьць з Канстытуцыяў краіны. І спаслаўся на артыкул 22 Канстытуцыі: "Усе роўныя перад законам і маюць права без усялякай дыскрымінацыі на роўную абарону правоў і законных інтарэсаў". Дэпутат Фралоў адзначыў, што ў краіне ўжо складваецца тэндэнцыя судовага перасьледу журналістаў. На думку дэпутата, "артыкулы Крымінальнага кодэксу перашкаджаюць прэзыдэнту адэкватна ўспрымаць сытуацыю ў краіне, не маючы зваротнай сувязі, да прыкладу, у асобе журналістаў". Але бальшыня дэпутацкага корпусу не падтрымала законапраект - 65 дэпутатаў прагаласавала за яго адхіленьне. А віцэ-сьпікер Палаты прадстаўнікоў Уладзімер Канаплёў нават суцешыў, што нічога страшнага не адбудзецца, калі артыкулы застануцца ў Крымінальным кодэксе.
І ў той жа дзень Палата прадстаўнікоў ухваліла ў першым чытаньні праект Закону "Аб парадку рэалізацыі права заканадаўчай ініцыятывы гражданамі Рэспублікі Беларусь". Згодна з праектам дакумэнту, права заканадаўчай ініцыятывы належыць 50 тысячам грамадзянаў Беларусі, якія надзеленыя выбарчым правам. Для рэалізацыі гэтага права неабходна зарэгістраваць ініцыятыўную групу ў складзе не менш 100 чалавек у Цэнтарвыбаркаме, які перадасьць праект закону ці прапановы па зьмяненьні ў Палату прадстаўнікоў. Застаецца спадзявацца, што, калі гэты закон будзе прыняты парлямэнтам, грамадзкасьць будзе мець магчымасьць паўплываць на законатворчы праект і уносіць зьмены дэмакратычнага кшталту ў беларускія законы. RR

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international