Мінюсту растлумачылі, што ёсьць хрысьціянскія каштоўнасьці

2008 2008-01-30T11:40:05+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Мінюсту растлумачылі, што ёсьць хрысьціянскія каштоўнасьці

29 студзеня ў Вярхоўным Судзе адбыўся разгляд скаргі на рашэньне Міністэрства юстыцыі аб адмове ў рэгістрацыі сацыяльна-грамадзкага аб’яднаньня БХД.
Прычыны для адмовы былі ўмоўнымі: некалькі нязначных памылак у пісьмовым афармленьні дакумантаў, безумоўна, самай цікавай падставай для адмовы стала сьцьвярджэньне Мінюсту, што ў дакумантах не пазначана, што ж такое хрысьціянскі каштоўнасьці, на якіх грунтуецца “Беларуская хрысьціянская дэмакратыя”.

“Падчас разгляду скаргі мы цалкам растлумачылі, што разумеецца пад хрысьціянскімі прынцыпамі, на што Яўген Какуша - прадстаўнік з боку Мінюсту - адказаў, што хрысьціянскія каштоўнасьці - паняцьце нявызначанае, кожны чалавек вызначае іх для сябе сам,- распавядае Наста Лойка, прадстаўніца з боку БХД. – Насамрэч, я ня думаю, што нашая скарга будзе задаволеная, але калі нават яе задаволяць хоць часткова й некаторыя прэтэнзіі Мінюсту будуць выкрасьленыя, гэта будзе азначаць нашую перамогу над несправядлівасьцю й бяспраўнасьцю іх дзеяньняў”.

Судовы працэс вяла судзьдзя Галіна Жукоўская, прадстаўнікамі з боку БХД, акрамя Насты Лойкі, былі сустаршыня БХД Аляксей Шэін, праваабаронцы Юры Чавусаў і Вольга Смалянка.

Прысуд будзе абвешчаны заўтра а 12 гадзіне. Усіх, хто падтрымлівае беларускіх хрысьціянскіх дэмакратаў, запрашаем папрысутнічаць на судовым паседжаньні.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international