За распаўсюд газеты “Время” ў Віцебску і Гомелі затрымалі актывістаў АГП

2005 2005-01-18T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

17-га студзеня ў Віцебску міліцыя затрымала намесніцу старшыні гарадской арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Алену Залескую, якая раздавала на вуліцы газету “Время”. Міліцыянты адвезлі сп-ню Залескую ў Кастрычніцкі раённы аддзел міліцыі, дзе на яе скалі пратакол і забралі некалькі асобнікаў газеты. Давесці ахоўнікам парадку, што гэтая газета мае выходныя дадзеныя і ня з’яўляецца забароненай для распаўсюду, затрыманай так і не ўдалося. Міліцыянты заявілі, што перададуць дакументы ў суд, які і вырашыць, у якой ступені вінаватая Алена Залеская.
На гомельскага актывіста Аб’яднанай грамадзянскай партыі Артура Цурбакова склалі пратакол за распаўсюд газеты “Время”. Яго затрымалі ўвечары 5-га студзеня ў Навабеліцкім раёне Гомеля. Да А. Цурбакова, які раздаваў газету на вуліцы, падыйшоў міліцыянт і пасля азнаямлення са зместам выдання выклікаў нарад міліцыі. У раённым упраўленні ўнутраных спраў на яго склалі пратакол затрымання, забралі 8 асобнікаў газеты, знялі адбіткі пальцаў і праз паўтары гадзіны адпусцілі. 10-га студзеня яго выклікалі ў міліцыю паўторна, папрасіўшы прынесці копію пасведчання аб рэгістрацыі газеты і копію дамовы на распаўсюд. Там на А. Цурбакова склалі яшчэ адзін пратакол, дадаўшы да яго выпіскі з прынесеных дакументаў, і папярэдзілі, што могуць выклікаць зноў. Газеты, якія міліцыя забрала 5-га студзеня, сп-ру Цурбакову аддалі.
Нагадаем, што газета “Время” была прыпынена тэрмінам на 3 месяцы 24-га жніўня за тое, што выдавец нібыта выпусціў два нумары газеты з указаннем неіснуючага юрыдычнага адрасу. Рэдакцыя абскардзіла загад аб прыпыннні, і 12-га лістапада Вышэйшы гаспадарчы суд прызнаў яго неспараўдным. У снежні газета “Время” аднавіла выхад.
Служба маніторынга ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international