Са Зьмітром Жалезьнічэнкам афіцэры ў войску размаўляюць па-беларуску

2008 2008-01-28T15:57:17+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Намесьнік старшыні Партыі БНФ Аляксей Янукевіч і сакратар Управы Партыі БНФ Уладзімер Лабковіч наведалі вайсковую частку ў Жлобіне, куды накіраваны для праходжаньня вайсковай службы моладзевы актывіст Партыі БНФ, адлічаны студэнт-выдатнік Гомельскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту Зьміцер Жалезьнічэнка. Прадстаўнікі кіраўніцтва Партыі перадалі Зьмітру словы падтрымкі, а таксама даведаліся зь першых вуснаў акалічнасьці ганебнага затрыманьня Зьмітра 24 студзеня, напярэдадні яго адпраўкі ў войска. 

"Нягледзячы на тое, што Зьміцер зараз трымае галадоўку, ён знаходзіцца ў цьвёрдым маральным стане, баявым настроі - кажа Аляксей Янукевіч. - Ён рашуча настроены і далей змагацца за аднаўленьне ва ўнівэрсытэце. Таксама Зьміцер змагаецца за тое, каб загады ў войску для яго аддаваліся па-беларуску. Сказаў, што ставяцца да яго добра, з павагаю. Афіцэры размаўляюць са Зьмітром па-беларуску".

Аляксей Янукевіч і Ўладзімер Лабковіч заклікалі Зьмітра Жалезьнічэнку спыніць галадоўку. 

Уладзімер Лабковіч тым часам рыхтуе ліст ад імя кіраўніцтва Партыі БНФ да міністра абароны Беларусі з просьбай прадаставіць адтэрміноўку Зьмітру Жалезьнічэнку ў праходжаньні вайсковай службы да канчатковага вырашэньня пытаньня зь яго адлічэньнем з унівэрсытэту. 

 


 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international