Журналістам «Борисовских новостей» адмаўляюць у доступе да інфармацыі

2008 2008-01-28T12:48:56+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Загадчыка аддзела інфармацыі недзяржаўнай грамадска-палітычнай газеты «Борисовские новости», сябра Рады ГА «БАЖ» Анатоля Мазгова 24 студзеня не пусцілі на сумеснае пашыранае пасяджэнне Барысаўскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў.

Як расказаў службе маніторынгу БАЖ сп. Мазгоў, спачатку прапанову пакінуць залу ён пачуў ад намесніцы начальніка аддзела ідэалагічнай працы райвыканкама Наталлі Жэкі. Журналіст нагадаў чыноўніцы, што паводле заканадаўства ён як журналіст мае права прысутнічаць на важных для грамадства мерапрыемствах — тым больш што побач з ім знаходзіліся супрацоўнікі дзяржаўных СМІ.

Пасля гэтага «разбірацца» прыйшла ўжо сама начальніца аддзела ідэалогіі райвыканкама Людміла Гарнак у суправаджэнні двух міліцыянтаў. Яна заявіла, што журналіста «сюды не запрашалі», і загадала пакінуць мерапрыемства.

Праца ў такіх умовах — звыклая з’ява для журналістаў барысаўскага недзяржаўнага выдання, якое ў мінулым годзе адзначыла сваё 15-годдзе. 25 студзеня 2008 г. яшчэ аднаго карэспандэнта «Борисовских новостей» Алену Брыцкую не пусцілі на абласны бацькоўскі сход, які таксама праходзіў у Палацы культуры Барысава. 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international