Канферэнцыя міжнародных няўрадавых арганізацый Рады Еўропы заклікала вызваліць Здвіжкова
24.01.2008.
Тэгі: заявы, свабода слова, незалежныя СМІ.
Крыніца: Прэс-служба БАЖ.
Удзельнікі Канферэнцыі міжнародных няўрадавых арганізацый Рады Еўропы заклікалі беларускія ўлады даць магчымасць існаваць незалежным СМІ і вызваліць усіх палітвязняў, сярод якіх яны назвалі Аляксандра Здвіжкова. Пра гэта гаворыцца ў адмысловай рэзалюцыі па Беларусі, прынятай у Страсбургу 22 студзеня.
У дакуменце выказваецца глыбокая занепакоенасць «рэзкім пагаршэннем сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі ў 2008 г.» Паводле рэзалюцыі, аўтарытарнае кіраванне ў Беларусі прывяло да дыскрымінацыі правоў большасці беларусаў.
Удзельнікі канферэнцыі сярод іншага заклікалі беларускія ўлады «паважаць свабоду інфармацыі, у тым ліку даць магчымаць поўнага доступу да незалежнай інфармацыі датычна выбараў, уключаючы экзіт-пулы, і даць магчымаць дзейнічаць незалежным мас-медыя».
Навіны па тэме
02.09.2008 «Белсат» прапануе эфір кандыдатам у дэпутаты
29.08.2008 Дэбатаў на дзяржаўных радыёхвалях не будзе
29.08.2008 Дзяржаўная газета практыкуе прысягі на вернасць
26.08.2008 Алесь Анціпенка: «Калі нічога не адбываецца, можна ствараць толькі жоўтую прэсу»
Дадаць камэнтар
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма










