У Гомелі парушаюцца правы працоўных хімзаводу.

2008 2008-01-24T18:30:36+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Ужо паўгады супрацоўнікі гомельскага хімічнага заводу вымушаныя штодня пераадольваць больш за тры кіламетры пехатой, каб дабрацца да працы. Учора такая сітуацыя скончылася смяротным сыходам.

23 студзеня апартчык хімзаводу Мікалай Капянкоў, вяртаючыся пехатой з працы, паслізнуўся і ўпаў на нясучую канструкцыю каля агароджы моста. Памёр 45-гадовы мужчына імгненна.

Сітуацыя штодзённых шпацыроў працоўных хімзаводу склалася з пачаткам рэканструкцыі моста, які злучае вуліцу Барыкіна і хімзавод.

Гомельскія чыноўнікі прапанавалі працоўным хімзаводу свой варыянт праезду да прадпрыемства. Так, рабочым неабходна даехаць на тралейбусе да прыпынку «Радыёзавод», пасьля перайсці часткова перакрыты на рамонт мост і чакаць адпраўлення адзінага аўтобуса. Аднак транспарт, які можа давесці працоўных да прахаднай, не мае фіксаванага раскладу і можа прывесці са спазненнем на працу. Па вяртанні з работы аўтобус даводзіцца чакаць сама меней 40 хвілінаў.

Дарога, па якой штодня ходзяць на працу працоўныя хімзавода ўяўляе сабой кепска асветленую шашу. Паколькі тратуары на дадзеным участку адсутнічаюць, то ісці прыходзіцца ўздоўж дарогі. Узімку сітуацыя яшчэ больш пагоршылася. Да прыкладу, перакрыты на рамонт мост, праз які штодня ходзяць рабочыя, ад снегу не ачышчаўся.

Паводле сьведчаньняў працоўных, Мікалай Капянкоў якраз хацеў абысці калюжыну на мосце.

У пракуратуры Савецкага раёну паведамілі, што не звязваюць смерць Капянкова з рэканструкцыяй моста. Судова-медыцынская экспертыза паказала адсутнасць у мужчыны чэрапна-мазгавой траўмы. Адна з версіяў пракуратуры, смерць Капянкова наступіла ў выніку хранічнага захворвання сэрца.

Варта дадаць, што канчатковая дата рамонту моста - кастрычнік 2008 года. А таму, можна меркаваць, бліжэйшыя 8 месяцаў працоўныя хімзаводу будуць працягваць хадзіць 3 км да працы пехатой.

P.S.  На наступны дзень пасля смерці працоўнага мост быў прыбраны ад снегу.   

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international