Гарвыканкам узяў 2 тыдні на развагі

2008 2008-01-22T14:26:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

У Баранавічах 21 студзеня 2008 года ініцыятыўная група па святкаванню 90-х угодкаў БНР сустрэлася з намеснікам старшыні Баранавіцкага гарвыканкама Дзмітрыем Касцюкевічам. 

На сустрэчу з чыноўнікам прыйшлі каардынатар Баранавіцкага Руха "За Свабоду" Віктар Сырыца, прадстаўнік партыі БНФ Віктар Мязяк, праваабаронца Сяргей Гоўша. Грамадскія арганізацыі горада прадстаўляў Уладзімір Гундар. 

– 75-я ўгодкі БНР у Баранавічах у 1993 годзе святкаваліся ў вялікай залі гарвыканкама, а 80-я - у 1998 годзе ў Баранавіцкім доме афіцэраў. Мы і цяпер спадзяёмся, што 90-я ўгодкі БНР у Баранавічах будуць адзначаны з пашанаю і гонарам за нашую слаўную гісторыю Бацькаўшчыны, – паведаміў каардынатар Баранавіцкага Руха "За Свабоду". 

Паводле Віктара Сырыцы, намеснік старшыні гарвыканкама паабяцаў даць адказ на прапанову ініцыятыўнай групы праз 2 тыдні.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international