Створаная ініцыятыва «Эўрапейская Беларусь»

2008 2008-01-24T14:22:17+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be



Намесьнік старшыні Партыі БНФ Віктар Івашкевіч, лідэр БСДП «НГ» Мікола Статкевіч, каардынатар «Хартыі-97» Андрэй Саньнікаў і былы палітвязень Міхаіл Марыніч на сёньняшняй прэс-канфэрэнцыі заявілі пра стварэньне ініцыятывы «Эўрапейская Беларусь».

Віктар Івашкевіч сказаў, што гэтая ініцыятыва створаная не ад імя чатырох палітыкаў, яе таксама падтрымалі і ў АДС. “Гэта доўгатэрміновая кампанія з мэтай уваходжаньня Беларусі ў Эўрасаюз”, – заявіў В.Івашкевіч. Палітык таксама спадзяецца, што ў рамках гэтай кампаніі атрымаецца выбіць ільготы на атрыманьне Шэнгенскіх візаў для некаторых катэгорый беларускіх грамадзян – студэнтаў, пэнсіянэраў.

Міхаіл Марыніч лічыць, што “Эўрапейскі марш” 14 кастрычніка стаў для грамадзтва знакавай падзеяй.

«Нармалізацыя адносін з Эўропай цяпер не зьяўляецца проста пустым гукам, нават для чыноўнікаў. Улады і сам Лукашэнка неаднаразова заяўлялі, што Беларусь – гэта частка Эўропы. Геаграфічна – так, але мэнтальна яшчэ не. У краіне не падтрымліваюцца свабода, правы чалавека, дэмакратыя. Беларусь ужо некалі была эўрапейскай краіна, наша задача вярнуць яе ў Эўропу», - сказаў М.Марыніч.

На думку Міколы Статкевіча, стварэньне “Эўрапейскай Беларусі” абумоўлена чатырма фактарамі:

«Па-першае, гэта гарантыя палітычнай незалежнасьці. Па-другое, атрыманьне краінай сродкаў і фінансавай дапамогі, якую мы можам атрымаць альбо з Расеі, альбо з ЭС. Па-трэцяе, адсутнасьць матывацыю для рэформаў беларускай эканомікі. Уступленьне ў Эўрасаюз магло б стаць такой матывацыяй. Па-чацьвёртае, кепскі імідж беларускай апазыцыі, які трэба выпраўляць», — мяркуе М.Статкевіч.

Палітык кажа, што першымі крокамі новай кампаніі збор валянтэрамі подпісаў кіраўніцтву ЭС, каб паказаць волю беларускага народу да ўступленьня ў арганізацыю.

Андрэй Саньнікаў палічыў, што за час кіраваньня Лукашэнкі ў Эўрасаюз уступіла 15 краін. “Многія зь іх мелі тыя ж праблемы, што і Беларусь, але яны з гэтым справіліся”, – кажа А.Саньнікаў.

Напрыканцы Мікола Статкевіч заявіў, што ў рамках гэтай кампаніі 1 траўня будзе праведзеная вулічная акцыя.

«25 Сакавіка – гэта таксама дата вяртаньне Беларусі ў Эўропу», — лічыць М.Статкевіч.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international