Вінцук Вячорка: "Непрадказальныя рашэньні - сьведчаньне адсутнасьці судовай сыстэмы ў краіне"

2008 2008-01-24T14:14:29+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Вызваленьне Зьмітра Дашкевіча камэнтуе першы намесьнік старшыні Партыі БНФ Вінцук Вячорка: "Я па-чалавечы вельмі рады за Зьмітра, за яго бацькоў. Яго вызваленьне - гэта радасьць для ўсіх нармальных беларусаў, бо сядзеў Зьміцер ні за што. Дакладней, сядзеў за сваю ахвярную дзейнасьць на карысьць Беларусі. Я вельмі рады, што Зьміцер на волі.

Вядома, у сувязі з вызваленьнем Зьмітра Дашкевіча ўзнікае шэраг пытаньняў. На якіх умовах ён быў вызвалены? Калі яго павінны былі адпусьціць чатыры месяцы таму назад, то мусіць быць кампэнсацыя.

Непрадказальныя палітычна матываваныя рашэньні аб тым, калі і каго вызваляць або садзіць за краты, сьведчаць, што ніякай судовай сыстэмы ў краіне няма". 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international