Актывіст “Зубра” Максім Дварэцкі атрымаў трое сутак арышту за графіці “Свабоду Марынічу!”

2005 2005-01-12T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Магілёўскі актывіст моладзевага руху “Зубр” Максім Дварэцкі атрымаў трое сутак арышту за графіці “Свабоду Марынічу!”. Ён быў затрыманы ўначы на 12 студзеня і дастаўлены ў РУУС Ленінскага раёну г. Магілёва, дзе на яго быў складзены пратакол па апрт. 156 КаАП РБ (дробнае хуліганцтва).
12 студзеня ў 11.00 Максім Дварэцкі быў дастаўлены ў суд. Разгляд справы доўжыўся некалькі хвілінаў. Сьведкі-міліцыянты сьцьвярджалі, што малады чалавек “лаяўся матам і дзебашырыў” у момант напісаньня графіці. Судзьдзя Тыбленка адмовілася выслухаць сьведкаў з боку затрыманага. Акрамя таго яна не задаволіла хадайніцтва аб прадастаўленьні адваката, -- паведаміла Хартыя-97.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international