Апошні прысуд затрыманаму пад час акцыі 21 студзеня – 15 сутак арышту

2008 2008-01-23T12:48:29+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Прадпрымальнік з Гомеля Няпомняшчы Уладзімір быў затрыманы пад час акцыі прадпрымальнікаў 21 студзеня, ноч правеў у спецпрыёмніку-размеркавальніку на Акрэсьціна. Аднак учора ягоны лёс так і ня быў высветлены. Як стала вядома ПЦ “Вясна”, ён быў асуджаны судом Маскоўскага раёну Менска на 15 сутак адміністрацыйнага арышту. Такім чынам агульная колькасьць пакараных рашэньнямі судоў удзельнікаў мітынгу прадпрымальнікаў склала 22 чалавекі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства