Міністэрства інфармацыі вынесла афіцыйныя папярэджаньні тром FM-станцыям

2005 2005-01-12T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Міністэрства інфармацыі вынесла афіцыйныя папярэджаньні тром FM-станцыям – “Хіт-ФМ”, “Юністар”і “Новае радыё”. Прычына – невыкананьне патрабаваньня, каб тры чвэрці эфіру складалі беларускія музычныя творы.

Міністар інфармацыі Ўладзімер Русакевіч заявіў, што калі патрабаваньне ня будзе выкананае, міністэрства пазбавіць станцыі права вяшчаньня.

Русакевіч падкрэсьліў, што міністэрствы інфармацыі і культуры вызначаюць адзіныя крытэры паняцьця “беларускі выканаўца”.

“Ці можна лічыць беларускімі выканаўцамі Алены Сьвірыдаву, Юрыя Антонава? Гэтак можна да абсурду дайсьці. Некаторыя прадусары мне даказваюць, што Аляксандар Буйноў – беларускі выканаўца, бо ў яго беларускія карані знайшлі” – заявіў Ўладзімер Русакевіч, са спасылкай на Інтэрфакс паведаміла Радыё Свабода.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international