Пенсіянерка Сьвятлана Данілава аштрафаваная на 5 базавых велічыняў за распаўсюд незалежных выданьняў

2008 2008-01-21T16:04:55+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Такую пастанову вынесла сёньня судзьдзя Савецкага райсуду Людміла Савасьцян.

Пенсіянерка з Барысава была затрыманая 20 студзеня ў пераходзе каля Камароўскага рынку за распаўсюд газэты "Народная воля". У сумцы ў яе міліцыянты знайшлі таксама нумары выданьняў "Товарищ", "Наш выбор", і некалькі асобнікаў "Свабоды Беларусі" і "Наш час". Супрацоўнікі праваахоўных органаў даставілі Сьвятлану Данілаву ў пастарунак, дзе склалі на яе пратакол па арт. 23.34 КаАП - парушэньне устаноўленага парадку арганізацыі масавага мерапрыемства на той падставе, што ў газэце "Наш выбар" утрымлівалася інфармацыя пра абвешчаны на 21 студзеня мітынг прадпрымальнікаў. Незалежныя выданьні былі канфіскаваныя, складзены пратакол выняцьця.  

Сёньня адбылося судовае паседжаньне. Нягледзячы на блытаніну ў паказаньнях сьведкаў-міліцыянтаў Сасноўскага В.В. і Сержана М.С., судзьдзя Савасьцян Л.А. прызнала пенсіянерку віноўнай ў зьдзяйсьненьні правапарушэньня і пакарала штрафам у памеры 5 базавых велічынь (175 тыс. руб.). Абскарджваць пастанову Савецкага райсуду сталіцы Сьвятлана Іванаўна Данілава не бачыць сэнсу, бо даўно ня верыць у справядлівасьць беларускага правасудзьдзя.  

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international