Пачаліся масавыя затрыманьні, на Кастрычніцкую плошчу прыехала "хуткая дапамога" (дадаліся фотаздымкі)

2008 2008-01-21T15:11:58+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/4180.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

15.00 Частка дэманстрантаў, выціснутая з плошчы Незалежнасьці, зноў вярнулася на Кастрычніцкую плошчу. Каля універсама "Цэнтральны" на прасьпекце ўтварылася вялікая даўка, удзельнікаў акцыі байцы ў камуфляжы спіхваюць па прыступках у паздемны пераход, хапаюць і адводзяць за Палац Рэспублікі, дзе стаяць аўтазакі.
Кастрычніцкая плошча ўся ацэпленая супрацоўнікамі сьпецпадразьдзяленьня, прыехала тры машыны "хуткай дапамогі".
Моладзь дасылае смс-кі наступнага зьместу: "перадалі па рацыі - праводзіцца поўная зачыстка". Можна з упэўненасьцю сказаць, што чарговая мірная акцыя жорстка задушаная ўладамі і цягам дня будуць прыходзіць зьвесткі пра зьбітых і затрыманых.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international