Напярэдадні мітынгу прадпрымальнікаў улада спрабуе ізаляваць і запалохаць грамадскіх дзеячоў і прадпрымальнікаў

2008 2008-01-21T09:44:24+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Акцыя пратэсту прадпрымальнікаў пачнецца ў 12-00 на Кастрычніцкай плошчы.

Напярэдадні чарговага мітынгу прадпрымальнікаў улада спрабуе ізаляваць і запалохаць грамадскіх дзеячоў і прадпрымальнікаў.

 

Так, у суботу многія актывісты грамадскіх рухаў і партый атрымалі позвы на допыты ў міліцыю. Гэта намесьнік старшыні АГП Ігар Шынкарык, намесьнікі старшыні Партыі БНФ Віктар Івашкевіч і Алесь Міхалевіч,  Леў Марголін з Барысава. Актывістам-прадпрымальнікам ў Баранавічах таксама уручылі позвы ў райаддзел міліцыі на 21 студзеня. Такім чынам улады спрабуюць нейтралізаваць іх і не дапусьціць удзелу ў агульнарэспабліканскай акцыі пратэсту прадпрымальнікаў, прызначанай на гэты дзень.

Дарэчы, сёньня ў Менску адбудзецца суд над  актывістам АГП Алегам Корбанам, які быў затрыманы ў суботу ля турмы на вуліцы Акрэсьціна, дзе разам з сябрамі хацеў перадаць перадачы арыштаваным. Яго зьвінавацілі ў тым, што ён нібыта нецэнзурна лаяўся. У гэты дзень ля Акрэсьціна затрымалі 6 чалавек, але астатніх пазьней адпусьцілі. Позвы з’явіцца сёньня ў міліцыю ў якасьці сведак атрымалі таксама маладафронтаўцы Алесь Круткін і Тацяна Буланава з Магілёва.

У Сьветлагорску будуць судзіць прадпрымальніка Уладзімера Зьмітровіча за ўдзел у мітынгу 10 студзеня. У выходныя дні, як паведамляе прэс-служба Моладзі БНФ, многія актывісты гэтай моладзевай арганізацыі заўважалі, што за імі сочаць, да сябры Рады моладзі БНФ Насты Александровіч наведаліся супрацоўнікі міліцыі, якія, хацелі ўручыць дзяўчыне позву ў РУУС.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international