Супраць актывіста “Зубра” Мікіты Сасіма ўзбуджаная крымінальная справа за графіці
11.01.2005.
Супрацоўнікі міліцыі затрымалі актывіста моладзевага руху “Зубр” Мікіту Сасіма ўначы 8 студзеня за графіці “Свабоду Марынічу!” на некаторых будынках у цэнтры Менску. Справу вядуць сьледчыя ўпраўленьня ўнутраных справаў Ленінскага раёну Менску.Мікіту Сасіма трымалі амаль трое сутак у дзяжурнай частцы і ў ізалятары часовага ўтрыманьня і 10 студзеня вызвалілі з ізалятара часовага ўтрыманьня пад падпіску аб нявыезьдзе.
Супраць Мікіты Сасіма ўзбуджаная крымінальная справа па арт. 218 ч.1 Крымінальнага кодэкса (наўмыснае зьнішчэньне ці пашкоджаньне маёмасьці).
Згодна з Крымінальным кодэксам, калі віна Мікіты Сасіма будзе даказаная, суд можа пакараць яго штрафам альбо абмежаваньнем волі да двух гадоў альбо арыштам да трох месяцаў.
Дадаць камэнтар
Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








