viasna on patreon

Супраць актывіста “Зубра” Мікіты Сасіма ўзбуджаная крымінальная справа за графіці

2005 2005-01-11T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Супрацоўнікі міліцыі затрымалі актывіста моладзевага руху “Зубр” Мікіту Сасіма ўначы 8 студзеня за графіці “Свабоду Марынічу!” на некаторых будынках у цэнтры Менску. Справу вядуць сьледчыя ўпраўленьня ўнутраных справаў Ленінскага раёну Менску.
Мікіту Сасіма трымалі амаль трое сутак у дзяжурнай частцы і ў ізалятары часовага ўтрыманьня і 10 студзеня вызвалілі з ізалятара часовага ўтрыманьня пад падпіску аб нявыезьдзе.
Супраць Мікіты Сасіма ўзбуджаная крымінальная справа па арт. 218 ч.1 Крымінальнага кодэкса (наўмыснае зьнішчэньне ці пашкоджаньне маёмасьці).
Згодна з Крымінальным кодэксам, калі віна Мікіты Сасіма будзе даказаная, суд можа пакараць яго штрафам альбо абмежаваньнем волі да двух гадоў альбо арыштам да трох месяцаў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства