Міліцыя спрабуе затрымаць Алеся Міхалевіча

2008 2008-01-19T13:23:33+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Напярэдадні мітынгу прадпрымальнікаў, які мае адбыцца ў панядзелак на Кастрычніцкай плошчы, можа быць арыштаваны намеснік старшыні Партыі БНФ Алесь Міхалевіч. Сёння яму тэлефанавалі з міліцыі, каб папярэдзіць, што мусяць уручыць позву ў РУУС.

“Як раз перад вамі мне тэлефанавалі з міліцыі. Яны вельмі хацелі дазнацца, калі я буду дома, каб у рукі перадаць мне позву. Але, я думаю, яны не позву хочуць перадаць, а затрымаць мяне”, - паведаміў Алесь Міхалевіч Рацыі. 

Міхалевіч адказаў міліцыянту, што павестку той можа даслаць па пошце. Палітык лічыць, што 21 студзеня яго могуць затрымаць. “Хутчэй за ўсё, міліцыянты будуць ад раніцы дзяжурыць каля майго пад’езда”, - прагназуе Міхалевіч. Нагодай для верагоднага арышту ён называе свой удзел у мітынгу 10 студзеня.

Пасля масавай маніфестацыі прадпрымальнікаў на Кастрычніцкай плошчы 10 студзеня былі арыштаваныя і знаходзяцца ў ізалятары 43 чалавекі. У бліжэйшы панядзелак прадпрымальнікі абяцаюць зноў выйсці на плошчу.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international