Валеры Ігнатовіч, Максім Малік, Сяргей Савушкін і Аляксей Гуз, асуджаныя за шэраг цяжкіх злачынстваў, у тым ліку й за выкраданьне апэратара ОРТ Зьмітра Завадзкага, этапаваныя адбываць тэрміны ў розныя калёніі. Нагадаем, пасьля разгляду касацыйнай скаргі найвышэйшай судовай інстанцыяй краіны - Вярхоўным судом - прысуд па справе злачыннай банды былога афіцэра спэцпадразьдзяленьня "Алмаз" Валерыя Ігнатовіча уступіў у законную сілу (Радыё Рацыя)

2002 2002-08-10T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Былыя афіцэры "Алмазу" Валеры Ігнатовіч і Максім Малік, асуджаныя да пажыцьцёвага зьняволеньня, будуць адбываць пакараньне ў калёніі асобага рэжыму, што ў горадзе Жодзіна. Пакуль у Беларусі няма асобнай вязьніцы, прызначанай для пажыцьцёва зьняволеных, таму такія злачынцы ўтрымліваюцца ў агульных турмах разам зь іншымі асуджанымі на розныя тэрміны за асабліва цяжкія злачынствы. Аляксей Гуз, асуджаны да 25 гадоў пазбаўленьня волі, - будзе знаходзіцца ў калёніі ўзмоцненага рэжыму ў Воршы, Сяргей Савушкін, якому суд вызначыў тэрмін зьняволеньня ў 12 гадоў, - у Мазыры, у калёніі строгага рэжыму.
Да гэтага часу ўсе яны ўтрымліваліся ў сьледчым ізалятары часовага ўтрыманьня, у колішнім Пішчалаўскім замку, цяпер больш вядомым у народзе пад назовам "Валадарка". Паводле інфармацыі дасьведчанай крыніцы, Валеры Ігнатовіч зноў трымае галадоўку. Галадаваў ён і падчас даволі працяглага разгляду справы ў судзе, быў зусім зьнясілены,і таму ў залю судовых паседжаньняў яго ўносілі на насілках.
Нагадаем, прысуд Ігнатовічу, Маліку, Савушкіну й Гузу быў вынесены 14 сакавіка Менскім абласным судом. Суд прызнаў іх вінаватымі ў зьдзяйсьненьні шэрагу цяжкіх злачынстваў - забойстваў, рабаваньняў, а Ігнатовіча й Маліка - яшчэ й у выкраданьні апэратара ОРТ Зьмітра Завадзкага. 16 ліпеня калегія Вярхоўнага суду па крымінальных справах разгледзела касацыйную скаргу сям'і Завадзкіх і пакінула прысуд Менскага абласнога суду ў сіле.
Натуральна, ні адзін з бакоў не задаволены з рашэньня апошняй судовай інстанцыі. Блізкія Завадзкага лічаць, што сьледзтва так і ня здолела даказаць прыналежнасьць Ігнатовіча й Маліка да выкраданьня Зьмітра, а суд вымушаны быў прыняць гэтыя непераканаўчыя довады. Злачынцы не прызналі сябе вінаватымі. Ігнатовіч, да прыкладу, галадоўкамі выказвае свой пратэст супраць прысуду. Пасьля абвешчаньня вэрдыкту ў судовай залі ён крычаў, што ня мае дачыненьня да зьнікненьня апэратара. Ягоныя бацькі, а таксама маці Максіма Маліка - Валянціна Поклад - назвалі суд фарсам, а прысуд - выкананьнем замовы.
Маці Маліка 5 жніўня мела спатканьне з сынам у калёніі. Яна перакананая, што сын не вінаваты, бо ў яго - алібі, яна цьвердзіць, што ведае, дзе ён знаходзіўся на момант зьдзяйсьненьня злачынства. Валянціна Поклад лічыць бессэнсоўным зьвяртацца ў нейкія інстанцыі й дамагацца перагляду справы.
Нягледзячы на безьліч зваротаў уплывовых міжнародных арганізацыяў - АБСЭ, Парлямэнцкай Асамблеі Рады Эўропы, Эўрапейскага Зьвязу ды іншых, а таксама прэзыдэндаў найбуйнейшых краінаў сьвету правесьці незалежнае расьсьледаваньне гучных справаў у Беларусі, улады краіны на іх не рэагуюць. І пытаньні - дзе Завадзкі, Захаранка, Ганчар, Красоўскі? - так і застаюцца без адказу.овыя саветы, кажуць, што з прычыны адсутнасьці аргтэхнікі яны будуць пазбаўленыя магчымасьці весьці агітацыю.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international