viasna on patreon

У парку Янкі Купалы супрацоўнікамі міліцыі затрымана каля 20 чалавек.

2004 2004-12-28T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

28 сьнежня ў сталічным парку Янкі Купалы супрацоўнікамі міліцыі былі затрыманыя каля 20 чалавек, якія раздавалі мінакам аранжавыя стужкі і віншавалі іх з Новым годам.
Усе затрыманыя дастаўленыя ў РУУС Цэнтральнага р-на г. Мінска.
Сярод затрыманых актывістка АГП Марына Багдановіч, жруналістка газеты “Народная воля” Вольга Класкоўская, актывістка руху “Зубр” Ірына Тоўсьцік. Таксама сярод затрыманых адзін чалавек апрануты Дзедам марозам.
Нагадаем, што 28.10.2004 г. ў 18.00 планавался наладзіць віншаваньне гараджанаў з Новым годам, абмен аранжавых стужак на апельсіны, устаноўку намёту, які быў падараваны менчукам кіеўскімі студэнтамі.
Нягледзячы на тое, што ў дзеяньнях сабраўшыхся не было прыкметаў парушэньня дзеючага заканадаўства ўсе яны “на ўсялякі” выпадак былі затрыманыя міліцыяй.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства