Алесь Бяляцкі: “ Прысуд Аляксандру Зьдзвіжкову – прамое парушэньне Канстытуцыі”

2008 2008-01-18T16:24:13+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Як паведамлялася раней, Менгарсуд вынес прысуд па справе былога намесьніка галоўнага рэдактара газэты «Згода» Аляксандра Зьдзьвіжкова. Ён прызнаны вінаватым у парушэньні артыкулу 130 ч 2. КК «Распальваньне рэлігійнай варожасьці» за перадрук карыкатур на прарока Мухамэда і асуджаны да трох гадоў зьняволеньня з адбываньнем пакараньня ў калёніі узмоцненага рэжыму.

Крымінальная справа супраць Зьдзьвіжкова і газэты «Згода» была заведзеная яшчэ ў 2006 годзе, напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў, за зьмяшчэньні ў выданьні карыкатураў на прарока Мухамэда, якія раней былі надрукаваныя ў дацкай газэце Jyllands‑Posten. А. Зьдзьвіжкоў быў арыштаваны напрыканцы мінулай восені.


Віцэ-прэзідэнт Міжнарожнай федэрацыі правоў чалавека Алесь Бяляцкі лічыць, што “у нашай сітуацыі ў Беларусі зусім нельга казаць пра распальваньне межрэлігійнай варожасьці праз публікацыю гэтых карыкатураў.І ў гэты ж самы час РНЕ безпакарана абражае грамадзян габрэйскай нацыянальнасьці, што адбываецца апошнім часам у Віцебску,  а пракуратура пры гэтым адмоўчваецца. Пасьля гэтага прысуду склалася ўражаньне што Беларусь – рэакцыйная мусульманская краіна, паколькі карыкатуры друкаваліся больш чым у 50 краінах сьвету і нідзе не было падобных прысудаў. У выпадку Аляксандра Здзвіжкова значна большыя падставы гаварыць пра цэнзураваньне прэсы і неабгрунтаваны  перасьлед свабоды выказваньняў і свабоды слова. Гэты прысуд з’яўляецца прамым парушэньнем Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь”.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international