Такая арэнда проста даб'е

2008 2008-01-18T15:39:25+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Напярэдадні Новага года кiраўнiкi адразу некалькiх грамадскiх аб'яднанняў — "Беларускай асацыяцыi юрысконсультаў", "Беларускага саюза прадпрымальнiкаў", "Беларускага таварыства ацэншчыкаў", "Беларускай асацыяцыi журналiстаў", "Беларускага фонду культуры" — звярнулiся да прэм'ер-мiнiстра Сяргея Сiдорскага, кiраўнiка Адмiнiстрацыi прэзiдэнта Генадзя Нявыгласа i дзяржсакратара Савета бяспекi Вiктара Шэймана з лiстом, у якiм просяць перагледзець планы па змяненнi памеру арэнднай платы.

У адпаведнасцi з указам прэзiдэнта № 533 ад 23 кастрычнiка 2007 года з 24 красавiка 2008 года памер арэнднай платы для грамадскiх арганiзацый павялiчваецца ў 10 разоў, панiжаючы каэфiцыент скасоўваецца. У сувязi з гэтым у звароце падкрэслiваецца, што грамадскiя аб'яднаннi, якiя не займаюцца прадпрымальнiцкай дзейнасцю, iснуюць толькi на ўступныя i членскiя ўзносы грамадзян — членаў гэтых арганiзацый, будуць пастаўлены "ў вельмi цяжкае фiнансавае становiшча".

У якасцi вырашэння праблемы кiраўнiкi грамадскiх арганiзацый прапаноўваюць пакiнуць для iх саюзаў 75 iльгатаваных квадратных метраў. Указам прэзiдэнта № 495 ад 30 верасня 2002 года, нагадваюць яны, iльгатаваная плошча для грамадскiх аб'яднанняў i была вызначана ў памеры да 75 квадратных метраў . "Гэтае палажэнне служыла iстотнай дзяржаўнай падтрымкай грамадскiм аб'яднанням, прычым без асаблiвага ўрону для бюджэту. З уваходжаннем у законную сiлу палажэнняў указа № 533 мы гэтай падтрымкi пазбаўляемся", — адзначаецца ў лiсце.

Стандартная стаўка арэнднай платы складае 10 еўра за квадратны метр, iльготная — 1 еўра.

"Добра вядома, — гаворыцца ў звароце, — што адносна высокая нiжняя мяжа арэнднай стаўкi ўстанаўлiвалася для камерцыйных арганiзацый у мэтах прадухiлення "шэрых схем" у адносiнах да арандатара i арэндадаўцы. Аднак, наколькi мы ведаем, такога роду схемы не выкарыстоўвалiся ў арэнднай практыцы грамадскiх аб'яднанняў".

У копii лiста, накiраванай старшынi пастаяннай камiсii па прамысловасцi, ПЭК, транспарце, сувязi i прадпрымальнiцтве Палаты прадстаўнiкоў Анатолю Паўловiчу, кiраўнiкi грамадскiх арганiзацый прапанавалi арганiзаваць слуханнi па гэтай праблеме на найблiжэйшым пасяджэннi названай камiсii з iх удзелам.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international