Узвод АМАПу затрымаў будучых міжнародных назіральнікаў на выбарах Прэзідэнта Украіны падчас брыфінгу ў гатэлі “Беларусь”
22.12.2004.
Як стала вядома Праваабарончаму цэнтру “Вясна” падчас правядзення брыфінга ў гатэлі “Беларусь”, які быў прысвечаны арганізацыі назірання за выбарамі Прэзідэнта Украіны, супрацоўніукамі АМАП былі затрыманыя больш за 100 удзельнікаў – прадстаўнікоў няўрадавых арганізацый Беларусі, якія сёньня ў вечары павінны былі адбыць на Украіну для ўдзелу назіранні за выбарамі ў межах міжнароднай місіі сеткі ENEMO. Варта адзначыць, што ўсе беларускія назіральнікі ўжо акрэдытаваныя ў Цэнтральнай выбарчай камісіі Украіны ў якасці міжнародных назіральнікаў.Усё затрыманне фіксавалася асобамі ў цывільным на відэа.
Затрыманных, на дадзены момант, на аўтобусах дастаўялюць Цэнтральны РУУС г .Мінска для высвятлення асобаў.
Інфармацыйны аддзел Праваабарончы цэнтр “Вясна”
Дадаць камэнтар
Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








