Узвод АМАПу затрымаў будучых міжнародных назіральнікаў на выбарах Прэзідэнта Украіны падчас брыфінгу ў гатэлі “Беларусь”

2004 2004-12-22T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Як стала вядома Праваабарончаму цэнтру “Вясна” падчас правядзення брыфінга ў гатэлі “Беларусь”, які быў прысвечаны арганізацыі назірання за выбарамі Прэзідэнта Украіны, супрацоўніукамі АМАП былі затрыманыя больш за 100 удзельнікаў – прадстаўнікоў няўрадавых арганізацый Беларусі, якія сёньня ў вечары павінны былі адбыць на Украіну для ўдзелу назіранні за выбарамі ў межах міжнароднай місіі сеткі ENEMO. Варта адзначыць, што ўсе беларускія назіральнікі ўжо акрэдытаваныя ў Цэнтральнай выбарчай камісіі Украіны ў якасці міжнародных назіральнікаў.
Усё затрыманне фіксавалася асобамі ў цывільным на відэа.
Затрыманных, на дадзены момант, на аўтобусах дастаўялюць Цэнтральны РУУС г .Мінска для высвятлення асобаў.

Інфармацыйны аддзел Праваабарончы цэнтр “Вясна”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international