Зьмітра Хведарука пакаралі арыштам на 15 сутак

2008 2008-01-18T13:56:23+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Судзьдзя Цэнтральнага райсуду сталіцы Тацяна Паўлючук вынесла прысуд  Зьмітру Хведаруку - 15 сутак адміністратыўнага арышту. Як паведамлялася раней, моладзевы актывіст быў затрыманы каля будынку суду пасьля абвяшчэньня прысуду Паўлу Кур'яновічу. Супрацоўнікі міліцыі схапілі Зьмітра Хведарука і з ужываньнем сілы запіхнулі ў аўтазак. Разам з ім на асфаль быў пакладзены адвакат затрыманых Аляксандар Галіеў, але яго адразу адпусьцілі.

Аднак актывіста абвінавацілі, што ён нецэнзурна лаяўся каля Макдональдса.

Нагадаем, што 12 сьнежня падчас правядзеньня мірных пікетаў супраць прыезду Пуціна ў Менск, Зьміцер Хведарук быў моцна зьбіты супрацоўнікамі сьпецпадразьдзяленьняў. Выкліканая сьведкамі "хуткая дапамога" даставіла хлопца ў шпіталь, дзе ён знаходзіўся амаль тыдзень з дыягназам чэрапна-мазгавая траўма і ўшыбы некаторых частак цела. Між тым пракуратура адмовіла Зьмітру Хведаруку ва ўзбуджэньні крымінальнай справы па факту зьбіцьця.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international