Амапаўцы зьбівалі моладзь у судзе

2008 2008-01-18T10:30:02+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Жорстка зьбіты пры затрыманьні актывіст арганізацыі «Малады фронт» Зьміцер Хведарук. Адбылася гэта наўпрост у судзе Цэнтральнага раёна.

Ён выйшаў з суду Цэнтральнага раёну разам зь іншымі наведнікамі. Учора там судзілі моладзевых актывістаў, затрыманых 16 студзеня, у Дзень салідарнасьці. На выхадзе Хведарука схапілі міліцыянты і кінулі галавой аб падлогу міліцэйскага “варанку”. Ногі хлопца засталіся на асфальце і тады міліцыянты пачалі дзьвярыма іх заштурхоўваць у машыну, паведамляе “Радыё Свабода”.

Дзяўчаты і бацькі арыштаваных, якія прыходзілі на суды, пачалі крычаць на вуліцы, каб уратаваць хлопца. Міліцыянты нікому не далі наблізіцца да машыны. Невядома, у якім стане Зьміцер.

Нядаўна ён выпісаўся са шпіталя, дзе знаходзіўся з чэрапна-мазгавой траўмай, пасьля таго як яго зьбілі спэцназаўцы пад час разгону дэманстрацыі “За незалежнасьць!” 12 сьнежня.

Зьмітра Хведарука завезьлі ў міліцыю Цэнтральнага раёну Менску, а пасьля ў прыёмнік-разьмеркавальнік на вуліцы Акрэсьціна. Там знаходзіцца і актывіст грамадзянскай кампаніі “За Свабоду” Мікіта Шуцянкоў, якога раней міліцыянты схапілі каля будынку суду. Суды над імі адбудуцца сёньня.

Сябра АГП Мікола Сергіенка патэлефанаваў сваім паплечнікам, што за ім сочаць міліцыянты. Потым яшчэ адзін званок аб тым, што за ім ідуць людзі ў цывільным. Пасьля гэтага яго тэлефон ужо не адказваў. Паплечнікі Міколы Сергіенкі мяркуюць, што ён таксама затрыманы і знаходзіцца на Акрэсьціна.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international