Алесю Круткіну вынесена папярэджаньне

2008 2008-01-16T18:15:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

16 студзеня адбылася адміністрацыйная камісія па справе полацкага маладафронтаўца Алеся Круткіна, абвінавачанага ў нанясеньні графіці на будынкі некалькіх дзяржаўных устаноў. 

Нагадаем, два месяцы назад Алесь Круткін быў затрыманы ля полацкага выканкаму падчас нанясеньня графіці. Нягледзячы на тое, што на той момант Алесь быў непаўнагадовым, яго пратрымалі ў міліцыі цэлую ноч.

Акрамя гэтага, сёньня актывістка полацкай філіі Маладога Фронту Кацярына Салаўёва была папярэджаная пра магчымае выключэньне з універсітэту быццам бы за несвоечасовую сдачу заліка, які, па словах маладафронтаўкі, якраз прыходзіўся на дзень яе суду за нанясеньне графіці.

Месяц назад Кацярына Салаўёва была незаконна выключаная з Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэту, але пад ціскам грамадзкасьці адміністрацыя ўніверсітэту была вымушаная празь некалькі дзён аднавіць актывістку на вучобе.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international