14 сьнежня ў Барысаве супрацоўнікі КГБ папярэдзілі Зьмітра Бародку пра магчымасьць пакараньня за апазыцыйную дзейнасьць.
15.12.2004.
Як паведаміў Зьміцер Бародка карэспандэнту Радыё Свабода, ён наведаць барысаўскі аддзел КГБ, паводле пісьмовай позвы: “Опэрупаўнаважаны, капітан КГБ Якубоўскі Дзяніс растлумачыў мне, што ўсе мае дзеяньні, пачынаючы з 2002 году, могуць падпадаць пад дзейнасьць крымінальнага артыкула №342 – нешта накшталт арганізацыі і актыўнага ўдзелу ў масавых беспарадках. Згадаў усе мае затрыманьні, пачынаючы з 2002 году, апошняе маё затрыманьне 20 кастрычніка пасьля так званага рэфэрэндуму”.Нагадаем, за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі пратэсту на Кастрычніцкай плошчы ў Менску Зьміцер Бародка атрымаў 15 сутак арышту.
Дадаць камэнтар
Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








