Міліцыя перашкаджае працаваць журналістам у судзе Цэнтральнага раёну Менска

2008 2008-01-17T13:23:07+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Міліцыя з дапамогай фізічнай сілы спрабавала перашкодзіць выкананьню сваіх абавязкаў фотажурналістцы “Нашай нівы” Юлі Дарашкевіч, якая знаходзілася ў памяшканьні суду Цэнтральнага раёну Менска. Тут зараз адбываюцца суды над затрыманымі ўчора моладзевымі актывістамі.

Гэты момант паспеў зьняць на мабільны тэлефон адзін з наведвальнікаў суда. Міліцыя гвалтам схапіла маладога чалавека, аднак тэлефона пры ім не аказалася. Тады супрацоўнікі міліцыі звярнуліся да праваабаронцы Валянціна Стэфановіча па дапамогу адшукаць мабільны тэлефон. Праваабаронца адмовіўся, патлумачыўшы, што ён не супрацоўнік МУСа і не мае такіх паўнамоцтваў. Сітуацыя  у калідорах суду зараз досыць напружаная.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international