13 сьнежня ў Жодзіна супрацоўнікі міліцыі апячаталі офіс “Маладога фронту”.
14.12.2004.
Пра гэта паведаміла Радыё Свабода. Сябры “Маладога фронту” арандавалі прыватную кватэру пад офіс сваёй арганізацыі. 13 сьнежня на кватэры прыйшлі намесьнік кіраўніка аддзелу ў справах непаўнагадовых Гарошка і выканаўца абавязкаў начальніка жодзінскай міліцыі Ільіч. Паводле іх словаў, у міліцыю паступіла заява аб тым, што кватэра выкарыстоўваецца пад офіс. Маладафронтаўцаў папярэдзілі, што за спробу зноў заняць офіс іх прыцягнуць да крымінальнай адказнасьці.Дадаць камэнтар
Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








