Допыты на Акрэсьціна над арыштаванымі актывістамі адбываюцца штодня

2008 2008-01-17T12:01:22+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

 

Пакараных адміністрацыйнымі арыштамі ўдзельнікаў акцыі пратэсту ў Менску 10 студзеня штодзень дапытваюць у  спецпрыёмніку-размеркавальніку на Акрэсьціна.

Усе яны праходзяць у якасьці сведкаў па распачатай крымінальнай справе ў сувязі з арганізацыяй і правядзеньнем несанкцыянаванага масавага мерапрыемства.

Кіраўніка Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзьку дапытвае начальнік следчага ўпраўленьня УУС Менгарвыканкама.

 
Як стала вядома ПЦ “Вясна”, фізічны стан многіх асуджаных пасьля збіцьця вельмі дрэнны, таму некалькі разоў да іх выклікалася “хуткая дапамога”, у тым ліку і да пакаранай 20 суткамі арышту Тацяны Цішкевіч.


Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international